Правілы для бацькоў па навучанню дзяцей беларускай мове дома.
Памятайце аб тым, што навучанне дзяцей беларускай мове павінна дастаўляць ім задавальненне.
Калі дзіцяці не падабаецца тое, што вы робіце – спыніце гэта і паспрабуйце займацца па-іншаму. Абавязкова стварайце матыў для кожнага маўленчага дзеяння дзіцяці: дзіця павінна разумець, чаму мама гаворыць на іншай мове і навошта яму самому трэба гаварыць на гэтай мове. Зусім маленькія дзеці авалодваюць мовай на аснове імітацыі, а старэйшыя дзеці (пасля 3 гадоў) – свядома. Таму прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для навучання дзяцей, залежаць ад іх ўзросту.
Вельмі важна вымаўляць словы правільна. Інакш дзіця засвоіць няправільнае вымаўленне і пасля ад гэтага будзе вельмі цяжка пазбавіцца. Калі вы не ўпэўнены, што вымаўляеце слова правільна, – удакладніце вымаўленне па слоўніку, у якім указана фанетычная транскрыпцыя.
Пажадана, каб малюнкі і цацкі, якія вам спатрэбяцца, прызначаліся выключна для навучання: складзіце іх у асобную скрынку – «чароўны куфэрак» - і даставайце адтуль толькі на час заняткаў. «Чароўны куфэрак», а таксама тое што ў куфэрку, павінна быць эстэтычнае і прыгожае, каб захапляла дзяцей.