Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Павінна быць ТАК: канікулы + дзеці = бяспека

Дата: 23 марта 2018 в 12:16, Обновлено 15 апреля 2020 в 10:32
Автор: Зажеко Е. В.

Цяга дзяцей да агню, да гульні з запалкамі выдома ўсім. Як паказвае практыка, дзеці ведаюць аб небяспецы гэтых гульняў, яны з лёгкасцю могуць адрозніць агонь, які прыносіць цяпло і ўтульнасць у дом і агонь, які мае разбуральную сілу. Не сакрэт і тое, што дзяцей прываблівае ўсё, што забаронена.

У мэтах замацавання практычных навыкаў дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях напярэдадні вясенніх канікулаў адбылася сустрэча вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Зажэвіцкі  вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” з выратавальнікамі Салігорскай станцыі.

Падчас мерапрыемства дзеці з дапамогай выратавальнікаў успомнілі, як патрэбна паводзіць сябе паблізу вадаёмаў. Не засталіся без увагі і дзеянні пры ўзнікненні пажару, а таксама нумары экстранных служб “101” і “112”. Для замацавання ведаў па пажарнай бяспецы хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны, адгадаць загадкі. Супрацоўнік ДАІ нагадаў аб тым, што дарога тоіць у сабе шмат небяспек. У заканчэнні мерапрыемства дзеці вельмі рады былі атрымаць з рук работнікаў МНС наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.