Кіраўнік музея Мазоль Таццяна Іванаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Рэжым работы музея
Панядзелак - пятніца 9.00 - 16.00
Субота 9.00 - 13.00
Тэлефон 27-97-19
Краязнаўчы музей “Зажэвічы: мінулае і сучаснае” быў заснаваны на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” 19 студзеня 1994 года.
Ішлі гады, папаўняліся фонды, змяняліся назвы. Цяпер у ім налічваецца амаль 500 экспанатаў, якія аб’яднаны ў наступныя раздзелы: “Беларуская хата”, “Гісторыя лёну”, “Народныя рамёствы”, “Адзенне беларусаў”, “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Яны змагаліся за Радзіму”, “Гісторыя вёскі”, “Гісторыя школы”.
Экспазіцыі музея адлюстроўваюць найбольш значныя падзеі ў гісторыі вёскі Зажэвічы Салігорскага раёна, знаёмяць з жыццёвым шляхам знакамітых землякоў, самабытнай культурнай прасторай насельнікаў Салігорскага края.