Мэта работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год: стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання і дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, накіраваных на развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах лічбавай адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, забеспячэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі.
Задачы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год:
1. Павысіць аператыўнасць і якасць кіравання сістэмай адукацыі ўстановы ва ўмовах лічбавай адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі.
2. Удасканальваць формы і метады работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў даследчага характару, цэнтралізаванага тэсціравання, выкарыстоўваючы магчымасці сістэмы дадатковай адукацыі, допрофільнага і профільнага навучання.
3. Забяспечыць метадычнае суправаджэнне асваення педагогамі абноўленага зместу вучэбных прадметаў, актуалізаваць кампетэнтнасны падыход да пабудовы адукацыйнага працэсу праз удасканаленне метадычнай работы, агульнага ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў.
4. Забяспячэчыць мэтанакіраванае ўзаемадзеянне з установамі, якія рыхтуюць спецыялістаў педагагічных прафесій з мэтай далейшага ўдасканалення прафарыентацыйнай работы ва ўмовах профільнага навучання, а таксама рэалізацыі прафесійнага навучання навучэнцаў на базавым узроўні навучання.
5. Актывізаваць прафарыентацыйную работу і экалагічную дзейнасць праз узнаўленне работы педагагічнага і экалагічнага атрадаў.
6. Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у маладзёжных арганізацыях.
7. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору школы за кошт больш актыўнага прыцягнення сродкаў з пазабюджэтных крыніц, ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фарміраваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця.