Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы 2022

Дата: 15 апреля 2020 в 12:43, Обновлено 28 февраля 2022 в 19:43

Тыдзень роднай мовы 2022

Эпіграф:

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, -

Нам цяпер ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце.

Наша несмяротнае жыццё.

                                            Г.Бураўкін

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 21 па 26 лютага 2022 года.

Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: павітайся па-беларуску  – атрымай беларускую цукерку.

Нельга было прайсці міма фотазоны “Інстаграм па-беларуску”, якая працавала на працягу ўсяго Тыдня, як і  выставы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…”.

 Дэвізам другога дня стаў слоган “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. Аказалася, што не так проста адкрываюцца “Скарбонкі мудрасці”, якія былі прадстаўлены ў выглядзе гульні «Амонімы» і эрудыт-лато “Антонімы”. Было цікава, але адгадак дакладных было не так і шмат. У гэты дзень стартаваў і анлайн-чэлендж “Радзіма ў маім сэрцы”, у якім прынялі ўдзел тыя, хто ўмее не толькі бачыць прыгажосць, але і зафіксаваць гэтыя імгненні на фота.

   Колькі досціпу, жартаў, самабытнасці беларусаў было на гульні-віктарыне “Зліваюцца гукі ў словы”, якая праходзіла ў 5 класе!

  Трэці дзень “Мова родная – мова модная” дадаў новых фарбаў Тыдню. Акцыя “Васілёк любімых слоў” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні.

Чацвёрты дзень прайшоў пад дэвізам “Нам засталася спадчына”. Найбольш яркім момантам гэтага дня стаў музейны ўрок “Нам засталася спадчына”. Цікавасць у навучэнцаў выклікаў прагляд відэаролікаў пра Беларусь.

Пятніца прайшла пад дэвізам “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая”. Пачаўся ён з двух акцый «Адгадай беларускае слова» і флэшмоба “Родная мова – годнасці аснова”. Потым для вучняў 9 класа інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мой любы Салігорскі край”.

Шосты дзень прайшоў пад дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” і завяршыўся інтэрактыўнай гульнёй “Зямлю бацькоў – зямля святая”.

              Тыдзень роднай мовы 2021

Эпіграф:

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае "дзе", і густое "чаго".

                                П. Панчанка

    З 15 па 19 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі “Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна” праводзіўся Тыдзень роднай мовы, які прайшоў пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах тыдня  прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.

      Тыдзень адкрывалі акцыі “Усміхніся, прывітайся па-беларуску ‒ і атрымай...”, “Буккросінг: чытаем на роднай мове”, выстава “Родная мова – крыніца натхнення”.

        У бібліятэцы была арганізавана выстава “Прыгарніся да роднага слова”, на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове.

    Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 3-11 класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Буслік”.

   Найбольшы інтарэс у вучняў выклікалі флэшмоб “Родная мова – годнасці аснова”, конкурсна-пазнавальнае мерапрыемства “Як ты дорага мне, мая родная мова”, акцыі “Далучы далонь”, “Камплімент роднай мове”, квэст-гульня “Век жыві – век вучыся”, гульня-віктарына “Зліваюцца гукі ў словы”, гульня “Лапці”, аўкцыён “Растлумач фразеалагізм ‒ атрымай цукерку”, гульнявая праграма “Любі, шануй, ведай родную мову”.

      Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая,     мілагучная і самабытная беларуская мова.

  Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Пераможцы былі адзначаны граматамі.

Тыдзень роднай мовы 2020

  Эпіграф тыдня

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,                                              

Каб на старасці чэрпаць адтуль успаміны —

Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,

Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам…                     

                                                        П. Панчанка

   Да Тыдня былі аформлены стэнды: выстава вучнёўскіх малюнкаў, насценных газет пра пісьменнікаў-юбіляраў, выказванняў пісьменнікаў пра родную мову, рэбусы і крыжаванкі, падрыхтаваныя вучнямі 5-11 класаў.

   У межах Тыдня быў арганізаваны прагляд відэаролікаў пра Беларусь і прагляд мультфільмаў на роднай мове.

   Шырока выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы і правядзенні Тыдня магчымасці школьнага музея. Так для вучняў 3-11 класаў была арганізавана і праведзена экскурсія “Жыццё вёскі Зажэвічы 20-50-х гг. XX ст. у творчасці І.М.Бялько”. У арганізацыі і правядзенні экскурсіі прымалі ўдзел вучні 8 класа.

  У межах Тыдня ў 3-11 класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прасвечаныя міжнароднаму дню роднай мовы. Дзесяць вучняў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2020”. Вучні прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і выставах “Адгадай крыжаванку”, “Слава кніжцы беларускай”, “Прыгажосць беларускай мовы”.

   19.02.2020 прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Гавары са мной па-беларуску". Шмат удзельнікаў паказалі сваё выразнае чытанне твораў беларускіх класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў. Ярмоліч Кіра, Дзялендзік Вераніка, Басарановіч Аляксандра, Варэнік Віктар, Найбергер Карына сталі пераможцамі ў школьным конкурсе. Усе астатнія атрымалі памятныя дыпломы ўдзельніка і салодкія прызы...

   Найбольшы інтарэс выклікалі конкурс сэлфі “Я люблю беларускую мову”, інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Зямля бацькоў – зямля святая”, акцыя “Пажаданні роднай мове”, квэст-гульня “З родным словам па жыцці”, падарожжа-віктарына “Пагавары са мной на мове нашай роднай”, гульня “Лапці”, фототэст “Беларускія пісьменнікі”.

  Па выніках Тыдня найбольш актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Изображение

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение

Изображение

ИзображениеИзображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.