Інфармацыя для бацькоў
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона дарослы павінны праверыць і адрэмантаваць печ. Дымаходы трэба пабяліць.
На працягу ацяпляльнага сезона праз кожныя 3 месяцы неабходна ачышчаць комін.
Перад дзверцай печы на драўляную падлогу неабходна прыбіць металічны перадтопачны ліст. Памер яго павінен быць не меньш за 50*70 сантыметраў. Гэты ліст засцеражэ ад узгарання пры выпаданні з печы распаленых вугульчыкаў.
Забараняецца распальваць печ, выкарыстоўваючы бензін, газу і растваральнікі.
- а пакідаць печ без нагляду, а таксама даручаць нагляд за печчу малодшым школьнікам.
- сушыць на печы і складваць каля яе сцен гаручыя прадметы.
Не спяшайцеся зачыняць засланку, калі ў печы яшчэ ёсць недапаленыя вуглі.
- ацяпляць жылыя памяшканні з дапамогай газавых і электрычных пліт.
Не ўстанаўлівайце бытавыя абагравальнікі паблізу ад лёгкіх на ўзгаранне прадметаў.
Не дапускайце малых дзяцей да ўключаных у сетку электрапрыбораў.
Не вешайце на электрапрыборы бялізну або іншыя прадметы для сушкі.