Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Белько Иван Николаевич

Дата: 19 января 2016 в 20:37, Обновлено 20 января 2016 в 21:09
Автор: Арешко М. Н.

БЯЛЬКО  ІВАН  МІКАЛАЕВІЧ

   Імя гэтага чалавека невядома далёка за межамі нашага раёна. Затое яго ведаюць усе жыхары вёскі Зажэвічы ад малога да вялікага. Гэта Іван Мікалаевіч Бялько. 
   Нарадзіўся Іван Мікалаевіч 3 студзеня 1926 года.

   У 1940 годзе скончыў 7 класаў Зажэвіцкай сямігадовай школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у пяхотнай дывізіі. День Перамогі сустрэў у шпіталі. За час ваеннай службы ўзнагароджаны медалём "За адвагу", медалём "За ўзяцце Кёнігсберга", ордэнам Айчыннай вайны.  

   Вярнуўшыся дадому, скончыў 10 класаў вячэрняй школы, а затым курсы механіка-камбайнера і ўпершыню ў Старобінскім раёне вывеў ў поле самаходны камбайн. У 1975 годзе скончыў Горацкую сельгасакадэмію. Атрымаў дыплом інжынера-механіка і працаваў на пасадзе інжынера па працаёмкіх працэсах. Адначасова адказваў за будаўніцтва і мантаж абсталявання на новых аб’ектах. Менавіта яго рукамі шмат гадоў назад была ўстаноўлена піларама, па асабістым праекце пабудаваны жарнавы млын.    У 1972 годзе пад яго кіраўніцтвам  быў зманціраваны сушыльны комплекс КЗС-20 і камбікормавы цэх ОКЦ-15. З 1976 года працаваў на пасадзе інжынера-будаўніка. Многія  аб’екты жывёлагадоўлі і зернятока Іван Мікалаевіч праводзіў па асабістых праектах. Былі пабудаваны зернесховішчы, кармасховішчы, сушылкі, цялятнікі, сокавы цэх, гаражы, гандлёвы цэнтр, абеліск загінуўшым у вайну землякам, дзіцячы сад і яшчэ многія іншыя аб’екты  ў калгасе “Перадавік”. 

    Іван Мікалаевіч аказаў вялікую дапамогу ў стварэнні  школьнага краязнаўчага  музея. Тут захоўваецца радавод яго сям’і, план вёскі Зажэвічы да 1910года (так здарылася, што ў гэтым годзе вёска згарэла і прыйшлося яе поўнасцю адбудоўваць), план сучаснай вёскі і яшчэ шмат яго малюнкаў на розную тэматыку. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.