Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна" сёння

Дата: 28 февраля 2021 в 21:10, Обновлено 28 февраля 2021 в 21:27

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна" сёння:

  Ва ўстанове адукацыі навучаецца 117 навучэнцаў з аг. Зажэвічы, Ст. Цярушкі, в. Бярозаўка, Язавінь, Лістападавічы, Саковічы, Н. Цярушкі.

 Педагагічную дзейнасць ва ўстанове адукацыі ажыццяўляюць                                   23 педагагічныя работнікі, з іх 3 выхавальнікі дашкольнай адукацыі, 1 знешні сумяшчальнік.

 Педагагічныя работнікі - актыўныя ўдзельнікі конкурсаў педагагічнага майстэрства, дыстанцыйных алімпіядах для педагагічных работнікаў, сецявых праектаў,  дыялогавых пляцовак, метадычных праектаў,   краязнаўчых форумаў.

       З 01.09.2018 пачата работа па рэалізацыі педагагічнага праекта раённага ўзроўню “Укараненне мадэлі выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў на факультатыўных занятках па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Руская мова”, “Геаграфія”, “Гісторыя” як фактар асобаснага развіцця навучэнца”, ў якім задзейнічаны 5 настаўнікаў (22,7 %) і 22 навучэнцы (18,1 %).

        Педагогі сталі больш актыўна прапагандаваць свой педагагічны вопыт праз выпуск метадычнага бюлетэня, правядзенне адкрытых факультатыўных занятках з выкарыстаннем ЭАР, выступленнем  па  абагульненні вопыту работы на базе МАІРА па выніках павышэння кваліфікацыі па тэме “Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагога ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя”, праз арганізацыю індывідуальнага навучання сродкамі ЭАР.

        Настаўнікі 1 – 4 класаў працягваюць укараняць у практыку работы ЛЕГАканструяванне, настаўнікі 5 – 11 класаў – элементы стратэгіі актыўнай ацэнкі, лісты самаацэнкі, электронныя адукацыйныя рэсурсы на розных этапах вучэбнага ці факультатыўнага занятку, элементы кейс-тэхналогіі, даследчыя метады. 

     Выпускаецца метадычны бюлетэнь “Прапанова” па накірунках.

       На базе ўстановы адукацыі працягвае работу пункт карэкцыйнай дапамогі, які наведваюць 12 выхаванцаў. 1 вучань з АПФР (5 клас) атрымоўвае агульную сярэднюю адукацыю на даму.  Працуюць 2 настаўнікі-дэфектолагі.  

        Школьны аўтобус ажыццяўляе падвоз 18 навучэнцаў і 4 выхаванцаў па маршрутах: аг. Зажэвічы - в. Бярозаўка – в. Новыя Цярушкі; аг. Зажэвічы –          в. Саковічы – в.Язавінь – в. Лістападавічы – г.Салігорск. Аўтобусам АП № 1 арганізаваны падвоз для 32 навучэнцаў па маршруце: в. Старыя Цярушкі – аг.Зажэвічы. 

      На  падставе заяў законных прадстаўнікоў скамплектавана таксама 2 групы ГПД па 16 выхаванцаў (32 выхаванцы).

          Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі – адна з умоў павышэння якасці адукацыйнага працэсу. За кошт бюджэтных сродкаў установа адукацыі на 100 % забяспечана спартыўным інвентаром і абсталяваннем, адрамантавана афальтнае пакрыццё (бегавая дарожка) на стадыёне, набыты шафы для метадычнай літаратуры, якія ўсталяваны ў вучэбных кабінетах. Пазабюджэтныя сродкі выкарыстаныя на рамонт вучэбных кабінетаў, піянерскага пакоя, файе 1, 2 паверхаў. 

             У адукацыйным працэсе выкарыстоўваецца праектар, 10 ноўтбукаў, 3 планшэтныя камп'ютары, 2 мультыборды, 10 тэлевізараў. Абноўлены камп'ютарны клас (закуплены 6 новых стацыянарных камп'ютараў). 95 % педагагічных работнікаў выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе інфармацыйныя тэхналогіі.

           Настаўнікі і навучэнцы актыўна вырашаюць задачу актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва. Так навучэнцы пачатковых класаў прынялі удзел у міжнародных інтэлектуальных конкурсах і алімпіядах "Заўрыкі", "Лісяня", "Знаніяда" (РФ), 27 авучняў сталі пераможцамі (атрымалі дыпломы І – ІІІ ступені)  у міжнародным дыстанцыйным конкурсе па інфарматыцы “Бабёр” (настаўнік Тышкавец Т.М). Навучэнец 2 класа  Зажэка К. атрымаў дыплом ІІІ ступені ў міжнародным конкурсе работ даследчага характару (РФ. Настаўнік, Зяневіч В.В.).

     Два навучэнцы сталі пераможцамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Гісторыя" (Міхалковіч М., настаўнік Галоўчык А.К.), "Фізічная культура і здароўе" (Сячко Д., настаўнік Сыса П.М.). Навучэнка 4 класа Дзялендзік А., настаўнік Суворава Н.М., стала фіналістам конкурса работ даследчага характару "Я - даследчык". Навучэнцы паказваюць выдатныя вынікі ў творчых конкурсах: "Здравствуй мир!" (вакал настаўнік, Леонава Л.А.), "Энергамарафон" (настаўнік Зяневіч В.В.), "Лепшы навагодні касцюм" (настаўнік, Зяневіч В.В.), "Созидая, не разрушай!" (учитель Кунцевич Г.Н.), "Спасатели глазами детей" (учитель Ильющиц К.А.). Работы навучэнцаў па прафілактыцы дарожнай бяспекі адзначаны начальні кам УУС Мінаблвыканкама.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.