Тыдзень замежных моў
З 13 па 17 снежня ў нашай школе прайшоў прадметны тыдзень замежных моў сярод вучняў 3-10 класаў. Правядзенне прадметнага тыдня - гэта не толькі забава для навучэнцаў, сколькі адна з форм арганізацыі навучання, якая звязана з асноўным праграмным курсам навучання і заклікана паглыбляць, дапаўняць яго і тым самым павышаць узровень адукацыі навучэнцаў, садзейнічаць іх развіццю, пашырэнню іх кругагляду. Гэтая форма па сваім характары з'яўляецца масавай, бо прадугледжвае ўдзел у ёй шырокага кантынгенту вучняў, а па сваёй структуры з'яўляецца комплекснай, бо ўключае комплекс розных па сэнсе і форме мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю задач комплекснага падыходу да выхавання вучняў. Пры арганізацыі і правядзенні прадметнага тыдня ўлічваліся інтарэсы навучэнцаў, іх узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці.
Перад правядзеннем тыдня замежных моў была праведзена падрыхтоўчая работа. Быў аформлены стэнд, на якім былі прадстаўлены: план правядзення мерапрыемстваў , інфармацыя пра асаблівасці святкавання Каляд у замежных краінах, цікавыя факты пра Каляды.На працягу тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы на нямецкай і англійскай мовах. Вучні 3,4,7 класаў прымалі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў”Christmas is coming..”, “Es weihnachtet schon...” Сваю крэатыўнасць, творчую актыўнасць праявілі вучні ў падрыхтоўцы паштовак “Merry Christmas”, “Frohe Weihnachten”. Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у бліц-турніры “Christmas”, “Weihnachts-Quiz”, інтэрактыўнай віктарыне “Merry Christmas”, “Weihnachten”. Пасля прагляду відэафільмаў “Christmas in Britain”, “Weihnachten in Deutschland”, дзе вучні пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Каляд у звычайнай замежнай сям’і, быў праведзены параўнальнай аналіз святкавання Каляд у замежных краінах і Беларусі. Асаблівую цікавасць і актыўнасць вучні праявілі ў развучванні песень на калядную тэматыку.
Тыдзень замежных моў стаў не толькі святам ведаў для вучняў, але і стымулам для далейшага яго вывучэння.