Аналіз метадычнай работы за 2020/2021 навучальны год
Метадычная работа ва ўстанове арыентавана на пастаяннае ўдасканаленне сваёй дзейнасці і аказанне дапамогі ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагога, забяспечвае павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.
У 2020/2021 навучальным годзе педагагічны калектыў працаваў у рамках адзінай метадычнай тэмы «Педагагічная кампетэнтнасць і педагагічнае майстэрства – аснова забеспячэння якасці адукацыі».
Работа 3 школьных метадычных аб’яднанняў будуецца на аналізе дзейнасці за папярэдні год, вынікаў унутранага кантролю і дыягностыкі, грунтуецца на задачах, якія стаяць перад педагагічным калектывам. Мэты метадычнай працы рэальныя. Тэма метадычнай работы абраная па выніках работы за папярэдні год. Праведзены прадметныя тыдні па плане работы ўсіх МА. Згодна гадавога плана ў школе было праведзена два тэматычныя педагагічныя саветы па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Асноўныя напрамкі дзейнасці і планаванне работы рэгламентаваны загадам кіраўніка аб арганізацыі метадычнай работы ва ўстанове адукацыі.
Пасяджэнні 3 школьных метадычных аб’яднанняў маюць тэарэтычную і практычную накіраванасць (праводзяцца практычныя заняткі, майстар-класы, семінары, кансультацыі), выконваюць арганізатарскія і вучэбна-метадычныя функцыі, курыруюць і каардынуюць тэмы па самаадукацыі, ажыццяўляюць кантроль.
Тэматыка работы метадычных аб’яднанняў накіравана на стварэнне сістэмы навучання, якая забяспечвае патрэбнасць кожнага вучня ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, інтарэсамі і магчымасцямі.
На працягу года педагогі вялі сістэматычную працу па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці. Кожны настаўнік-прадметнік ўдасканальваў педагагічную дзейнасць у рамках тэмы па самаадукацыі. Вынікі работы заслухоўваюцца на пасяджэннях метадычных фарміраванняў. Мэтанакіравана вядзецца праца па засваенні настаўнікамі сучасных методык і тэхналогій навучання.
Вынікі работы над тэмай па самаадукацыі педагогі прадстаўляюць на пасяджэнні школьнага метадычнага аб’яднання, на адкрытых уроках.
Разам з тым, не плануюцца такія формы выхаду работы па самаадукацыі, як выступленні на пасяджэннях педагагічнага савета, майстар-класы, публікацыі ў прадметна-метадычных выданнях.
У 2020/2021 навучальным годзе педагогі ўстановы сталі ўдзельнікамі розных семінараў на базе ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”: “Абагульненне і апісанне перспектыўнага педагагічнага вопыту: падрыхтоўка да кваліфікацыйнага іспыту”, “Арганізацыя даследчай работы вучняў па гісторыі і грамадазнаўству” (Галоўчык А.К.), “Умовы эфектыўнасці сучаснага ўрока мовы і літаратуры”, “Эфектыўныя спосабы фарміравання чытацкай граматнасці вучняў на вучэбных занятках і ў пазаўрочны час”, “Спецыфіка падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры” (Мазоль Т.І., Ільюшчыц К.А.).
Настаўнікі Мазоль Т.І. і Скалабан І.І. прынялі ўдзел у распрацоўцы вучэбных матэрыялаў па вучэбных прадметах “Гісторыя” (пераклад на беларускую мову) і “Геаграфія” для адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу”.
Педагагічны калектыў установы налічвае 23 чалавекі, з якіх вышэйшую адукацыю маюць 20 настаўнікаў (87%), сярэднюю спецыяльную – 3 (13 %); 5 педагогаў (21,7 %) працуюць з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, 11 (47,8 %) – з першай, 4 (17,4 %) – з другой, 3 (13%) - без катэгорыі.
У 2020/2021 навучальным годзе атэставаны 1 педагог на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 2 педагогі – на І кваліфікацыйную катэгорыю, 1 педагог дадатковай адукацыі – на І кваліфікацыйную катэгорыю. У 2021/2022 навучальным годзе неабходна працягваць сістэмную работу па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Так 1 педагог – прэтэндэнт на атэстацыю на І кваліфікацыйную катэгорыю, 2 – на ІІ кваліфікацыйную катэгорыю, 2 педагогі дадатковай адукацыі – на І кваліфікацыйную катэгорыю, 1 – на вышэйшую.
Праводзіцца работа па стварэнні ўмоў для павышэння кваліфікацыі педагогаў: у наяўнасці нарматыўныя дакументы, перспектыўны план на 2021-2024 гады, аналіз метадычнага і арганізацыйнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі педагогаў, маніторынг адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Улік праходжання павышэння кваліфікацыі вядзецца, звесткі ў базу дадзеных “Кадры” ўносяцца своечасова, запазычанасці па курсавой падрыхтоўцы не маецца.
Ва ўстанове адукацыі створаны банк даных педагагічных работнікаў па праходжанні курсавой падрыхтоўкі, які штогод абнаўляецца.
На базе ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ў 2020 годзе прайшлі павышэнне кваліфікацыі 5 педагагічных работнікаў. Запазычанасць па курсавой падрыхтоўцы адсутнічае.
Прыарытэтная задача ў кадравай рабоце ў 2020/2021 навучальным годзе – матывацыя настаўнікаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі (Кунцэвіч Г.М., Салаўёва Т.В.) на павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню праз атэстацыю на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, на першую кваліфікацыйную катэгорыю па пасадзе выхавальнік (Зяневіч В.В.), на першую кваліфікацыйную катэгорыю па пасадзе педагог дадатковай адукацыі (Салаўёва Т.В., Рабая Н.І.), на другую кваліфікацыйную катэгорыю (Масяйчук А.С., Сыса П.М.).
Забяспечана выніковасць удзелу педагогаў у конкурсах, дыстанцыйных алімпіядах для педагагічных работнікаў, у мерапрыемствах рознай накіраванасці: вебінары, семінары, канферэнцыі; у правядзенні мерапрыемстваў раённага значэння (майстар-класы, семінары, квэст-гульні, педагагічныя майстэрні, адкрытыя заняткі); у педагагічным марафоне кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі.
Даведачна: Галоўчык А.К. - удзельнік конкурсу "Педагагічная ІТ-мазаіка", дыстанцыйнай аліпіяды для настаўнікаў гісторыі. Работы адзначаны сертыфікатамі. Скалабан І.І., Рабая Н.І. – удзельнікі дыстанцыйных алімпіяд для педагагічных работнікаў па геаграфіі і біялогіі. Абагульнены вопыт Ільюшчыц К.А. па тэме “Формирование языковой компетентности учащихся 5 – 7 классов на уроках русского языка через применение приёмов активного обучения”.
Мазоль Т.І .– дыпламант (III ступені) II Рэспубліканскага конкурсу распрацовак літаратурнага матэрыялу для дзіцячага тэатра. Дадзеным педагогам у 2020 годзе абагульнены вопыт па тэме “Павышэнне пазнавальнай матывацыі навучэнцаў 5-11 класаў праз выкарыстанне інфармацыйна-камп'ютэрных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры”. Скалабан І.І., настаўнік геаграфіі, Мазоль Т.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры – удзельнікі каманды па распрацоўцы вучэбных модуляў для адзінанага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу Рэспублікі Беларусь.
З 01.09.2021 пачне работу праект абласнога ўзроўню “Павышэнне якасці адукацыйнага і выхаваўчага працэсу праз прымяненне дыстанцыйных тэхналогій у практыцы работы педагога ўстановы адукацыі, размешчанай у сельскай мясцовасці”, які прайшоў экпертызу ва ўстанове адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Па выніках рашэння педагагічнага савета выпушчаны 2 метадычныя бюлетэні “Прапанова”. Накірунак “Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў на факультатыўных занятках” і накірунак “Кампетэнтны настаўнік – кампетэнтны вучань”, выпушчаны матэрыялы з вопыту работы “Русский язык”, “Нямецкая мова”, “Геаграфія”, “Англійская мова”, “Запрашаем на майстар-клас”, міні-білютэні з вопыту работы настаўнікаў-прадметнікаў і класных кіраўнікоў.
Адсутнічаюць публікацыі настаўнікаў у СМІ. Недастаткова вядзецца работа па папулярызацыі вопыту педагагаічнай дзейнасці на сайце ўстановы адукацыі і на воблацы. На сайце “Інфаурок” апублікаваны працы Скалабан І.І. і Суворавай Н.М., Зяневіч В.В.
Метадычная работа ў дашкольных групах вядзецца на дастатковым узроўні. Настаўнікі 1 – 4 класаў працягваюць укараняць у практыку работы ЛЕГАканструяванне, настаўнікі 5 – 11 класаў – элементы стратэгіі актыўнай ацэнкі, лісты самаацэнкі, электронныя адукацыйныя рэсурсы на розных этапах вучэбнага ці факультатыўнага занятку, элементы кейс-тэхналогіі, даследчыя метады.
На перыяд восеньскіх, зімовых і вясновых канікул складаецца план дзейнасці педагагічнага калектыву, у якім прадугледжаны мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў.
Такім чынам, у 2021/2022 навучальным годзе неабходна актывізаваць дзейнасць педагагічных работнікаў па абагульненню і распаўсюджанню перадавога вопыту.
Плануючы работу на 2021/2022 навучальны год неабходна змяніць фармат правядзення МА, удасканаліць і разнастаіць сістэму метадычных і прадметных тыдняў.
Працягнута сістэмная работа па маральным і матэрыяльным стымуляванні работнікаў за плённую працу. Ажыццяўляецца падтрымка маладых і зноў прыбыўшых спецыялістаў праз матэрыяльнае стымуляванне, вырашэнне жыллёвых цяжкасцей. Аднак, неабходна адзначыць недастатковы ўзровень актыўнасці педагагічных работнікаў у конкурсах педагагічнага майстэрства абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
У 2021/2022 навучальным годзе неабходна прадугледзець меры матэрыяльнага і маральнага стымулявання педагагічных работнікаў па ўдзеле ў конкурсах педагагічнага майсэрства.
Выніковае выступленне навучэнцаў у навукова-даследчай дзейнасці: раённы фестываль работ даследчага характару дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў «Я - даследчык» – навучэнка IV класа – фіналіст конкурсу (настаўнік Суворава Н.М.), навучэнец II класа дыпламант (III ступень) міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу работ даследчага характару «RESEARCH START 2020/2021» (РФ) (настаўнік Зяневіч В.В.). Другі год навучэнцы паказваюць добрыя вынікі ў раённым туры рэспубліканская тэлевізійнага праекту “Я ведаю!”, але ж удзельнікі абласнога тура адсутнічаюць.
Дасягнута дынаміка ў рабоце па ўдзеле навучэнцаў у міжнародных дыстанцыйных конкурсах і інтэрнэт-алімпіядах: у 2020/2021 навучальным годзе з 4 удзельнікаў Інтэрнэт-алімпіяд па рускай і беларускай мовах, матэматыцы і геаграфіі – 4 дыпломы I і III ступені.
Даведачна. У 2020/2021 навучальным годзе 2 навучэнцаў - удзельнікі дыстанцыйнай алімпіяды БДПУ па гісторыі і матэматыцы (сертыфікаты ўдзельнікаў). Акрамя гэтага, навучэнцы і выхаванцы дашкольных груп установы актыўныя ўдзельнікі міжнародных конкурсаў “Бабёр”, анлайн-алімпіядах “Заврики”, “Лісяня”, “Знаниада”, “Совушка” па рускай мове, матэматыцы, гісторыі, праграмаванні, прыродазнаўству: 2020/2021 – 35 удзельнікаў, 24 пераможцы (2019/2020-12 удзельнікаў, 10 пераможцаў). Вучні 1, 3 класаў прынялі ўдзел ва Усерасійскай анлайн-алімпіядзе Учи.ру “Заврики” па рускай мове, матэматыцы, праграміраванню (настаўнікі Суворава Н.М., Зяневіч В.В., Кунцэвіч Г.М., Кноцька Л.М., Галоўчык А.К.): 12 удзельнікаў, 10 пераможцаў (2019/2020 – 8, 2018/2019 н.г. – 6). Эфектыўна арганізавана работа па падрыхтоўцы да інтэрнэт-алімпіяды па рускай мове, настаўнік Ільюшчыц К.А.
Разам з тым застаецца невысокай эфектыўнасць работы педагогаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды, што адлюстроўваецца на якасці выканання алімпіядных заданняў.
Даведачна. З 7 удзельнікаў другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2 дыпломы: II ступені па вучэбным прадмеце “Гісторыя” (настаўнік Галоўчык А.К.), III ступені па фізічнай культуры і здароўю (настаўнік Сыса П.М.).
Пры паспяховасці каманды школы ў 33,3% выніковасць прысутнічае, бо 2 папярэднія гады дыпломы на алімпіядзе адсутнічала.
Стаў выніковым удзел у раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах для вучняў 3 – 8 (9) класаў.
Даведачна. 2 дыпломы II ступені па беларускай мове (настаўнік Зажэка К.В.), па гісторыі (настаўнік Галоўчык А.К.), дыпломы III ступені па беларускай мове (настаўнік Мазоль Т.І.).
Стабільна работа настаўнікаў-прадметнікаў па павышэнні пазнавальнай матывацыі праз удзел навучэнцаў у конкурсах на платнай аснове: “Кенгуру” – 31 (27), “Зубраня” – 5 (11), “Буслік” – 15 (20), “Алімпіёнак” – 15 (8), “Каласок” – 24 (9), “Белка” - 4 (5), “Глабусёнак” – 8 (5), “Журавлик” – 20 (27), “Кентаўрык” – 9 (9), “Інфамышка” – 7 (7), “Сініца” – 5 (1). “Лінгвісцёнак” – 12 (14), “Арыёнчык” – 6 (3).
У 2020/2021 навучальным годзе была арганізана работа профільнага атрада для матываваных навучэнцаў на базе аздараўленчага лагера “Дружба” у перыяд летніх канікулаў па геаграфіі, рускай, беларускай, англійскай, нямецкай мовах.
Неабходна адзначыць недастатковы ўзровень матывацыі педагогаў да будавання сістэмы работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі.
Значнае месца ў выхаваўчай рабоце адводзіцца спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце. У навучальным годзе для навучэнцаў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана навучанне плаванню. Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках круглагадовай спартакіяды. У 2020/2021 навучальным годзе каманда школы ў спаборніцтвах па шашках і на лыжных гонках заняла 3 месца ў падгрупе, на спаборніцтвах “Снежны снайпер” Ярмоліч Кіра артымала ўзнагароду “Лепшы стралок”.
У мінулым годзе не было дыпломаў па мініфутболе, піянерболе, шахматах, валейболе хаця ў перырэднія годы каманда ўстановы адукацыі ваступала паспяхова на гэтых спаборніцтвах.
Аснашчанасць спартыўным інвентаром ва ўстанове адукацыі складае 100%.
Шырокамаштабнае ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (далей – ІКТ) у розныя сферы дзейнасці чалавека спрыяе ўзнікненню і развіццю глабальнага працэсу інфарматызацыі.
Ва ўстанове адукацыі створаны сайт, маюцца 2 камп'ютарныя класы (з іх адзін мабільны), паступова абсталёўваюцца вучэбныя кабінеты сучасным вучэбным абсталяваннем. З мэтай павышэння якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу набыты: 10 тэлевізараў, 2 мультыборды, 5 прынтараў, 18 ноўтбукаў, 3 планшэтных камп’ютара, 8 шматфункцыянальных прылад. Для выкладання вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” (абслугоўваючая праца) набыта мэбля для абнаўлення кутка прыгатавання ежы, ракавіна для мыцця посуду.
Акрамя гэтага для ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці набыта машына пераплетная; забяспечана 100% набыццё неабходнага спартыўнага інвентара і абсталявання.
У 2021/2022 навучальным годзе неабходна прадоўжыць работу па прыцягненні спонсарскіх сродкаў, якія садзейнічаюць набыццю электронных вучэбных выданняў (менавіта камп’ютарных тэставых праграм), камп’ютарных праграм па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, сучаснаму афармленню інфармацыйнай прасторы кабінетаў гісторыі, матэматыкі, беларускай мовы і літаратуры, хіміі і біялогіі, абсталявання ў сталовай, кабінеце абслуговаючай працы, набыццю мабільнага стэнда для афармлення інфармацыйнай прасторы ўстановы ў межах правядзення прадметных тыдняў, экзаменаў і інш.
Сацыяльны стандарт па забеспячэнні камп’ютарнай тэхнікай выконваецца. Для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” абноўлена 6 стацыянарных камп’ютараў, маецца доступ у Інтэрнэт, дзейнічае сайт установы. Матэрыялы своечасова абнаўляюцца, змястоўна напаўняюцца. 95 % педагогаў установы выкарыстоўваюць у працы ІКТ. Работа па інфарматызацыі спланаваная і рэгламентавана загадам кіраўніка (ад 01.09.2020 № 207 “Аб развіцці інфармацыйна-адукацыйнай прасторы”). Вядзецца мэтанакіраваная работа па ўкараненні інфармацыйных рэсурсаў “электронны журнал / электронны дзённік” на платформе Schools.by.
У бібліятэцы ўстановы маецца чытальная зала на 10 пасадачных месцаў, забяспечаны доступ у Інтэрнэт.
Бібліятэчны фонд складае 14053 асобнікаў: 7079 асобнікаў-асноўны фонд, 6379-навучальныя выданні, 595-перыядычныя выданні. Навучэнцы ў поўнай меры забяспечаны падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі. Вядзецца электронная база дадзеных падручнікаў.
Бібліятэкарам праводзіцца работа па вывучэнні чытацкіх інтарэсаў вучняў, рэкламныя гутаркі, экспрэс-кансультацыі. Забяспечана правядзенне бібліятэчна-бібліяграфічных урокаў, пастаянна дзеючых тэматычных выстаў-экспазіцый. Работа бібліятэкі аналізуецца і сістэматычна (1 раз у год) разглядаецца на педсавеце.
Аднак, бібліятэка ўстановы не можа ў поўнай меры забяспечыць інфармацыйную падтрымку адукацыйнага працэсу, рост інфармацыйнай культуры навучэнцаў і павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў па прычыне недастатковай колькасці дзіцячай мастацкай і сацыяльна значнай літаратуры, адсутнасці медыятэкі, праграмнага комплексу “БібліёГраф”. Памяшканне бібліятэкі і сховішчы патрабуюць рамонту, замены інфармацыйных стэндаў і афармлення агульнага знешняга выгляду.
У 2021/2022 навучальным годзе неабходна:
1. Пашырыць формы метадычнай работы з педагогамі, формы выхаду работы па самаадукацыі.
2. Аптымізаваць сістэму метадычнай работы, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій; змяніць фармат правядзення МА, удасканаліць і разнастаіць сістэму метадычных і прадметных тыдняў;
3. прадугледзець меры стымулявання педагагічных работнікаў да выніковага ўдзелу ў конкурсах педагагічнага майстэрства, павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню.
4. актывізаваць работу педагагічнага калектыва па:
4.1. папулярызацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў;
4.2. міжнародным супрацоўніцтве;
4.3. трансляцыі вопыту праз друкаванне артыкулаўу прадметных часопісах, праз размяшчэнне матэрыялаў на сайце “Інфаўрок”, на сайце ўстановы адукацыі, воблацы, правядзенне брыфінгаў, семінараў-практыкумаў, апрабацыі метадычных прадуктаў, правядзенне дэкады педагагічнага майстэрства;
4.4. па ўдзеле ў навукова-практычных канферэнцыях.
5. Працягнуць індывідуальную работу па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды, пашырыць спектр адукацыйных паслуг па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
6. Працягнуць працу па набыцці сучаснага вучэбнага абсталявання, аснашчэнні вучэбных кабінетаў камп’ютарнай тэхнікай.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце І.І.Скалабан