Бялько Іван Мікалаевіч
(1926-2021)
Бялько Іван Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Зажэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў 1926 годзе.
У школу Мікалай Іванавіч пайшоў у 1932 годзе, тады ў в. Зажэвічы была сямігодка. У восьмы клас ён пайшоў у в. Пагост Салігорскага раёна. Але неўзабаве навучанне давялося пакінуць, так як трэба было дапамагаць маці па гаспадарцы. Гэта быў 1940 год.
Калі 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна, Івану Мікалаевічу было 15 гадоў. Упершыню немцаў ён убачыў 29 чэрвеня 1941 года. Гэта былі 12 разведчыкаў, якія прыехалі на роварах. Пасля іх сыходу, дзён праз 7-10 у вёску прыйшла нямецкая рота, чалавек каля 30-ці, але і яны праз некаторы час пакінулі вёску.
У жніўні 1944 годзе, калі яму споўнілася 18 гадоў, быў мабілізаваны ў шэрагі Савецкай Арміі. Разам з ім з в. Зажэвічы было прызвана 9 чалавек. Іван Мікалаевіч трапілі служыць у Смаленскую вобласць. Два месяцы Іван Мікалаевіч вывучаў зброю, разбіраў і збіраў кулямёты, аўтаматы, вучыўся страляць. Пасля навучання ўсе курсанты здавалі экзамен па стральбе з усіх відаў стралковай зброі. Жылі надгаладзь. На дзесяць чалавек выдавалася ў дзень усяго 600 грамаў хлеба з аўса або ячменю і вядро супу. Праз два месяцы выпускнікам выдалі новае абмундзіраванне і адправілі на фронт. Ваяваў Іван Мікалаевіч з лістапада 1944 года ў пяхотнай дывізіі 3-га Беларускага фронту ва Усходняй Прусіі. У Чарняхоўску пахавана 30 салдат з батальёна, дзе ён служыў падчас вайны. Бялько Мікалай Іванавіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалямі "За адвагу» і “За ўзяцце Кенігсберга".
Пасля заканчэння вайны скончыў курсы шафёра і застаўся служыць, сышоў у запас у 1950 годзе ў званні сяржанта. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску Зажэвічы. Працаваў у будаўнічай брыгадзе. У гэты час быў востры недахоп дасведчаных спецыялістаў ва ўсіх сферах сельскагаспадарчай вытворчасці. Мікалая Іванавіча як аднаго з лепшых работнікаў накіравалі на навучанне.
З 1969 па 1975 год ён завочна вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-механік. Кіраваў брыгадай, якая займалася мантажом абсталявання на сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны многія аб'екты аграпрамысловага комплексу нашага раёна. На пенсію выйшаў у 1990 годзе.
Маляваў Мікалай Іванавіч з дзяцінства, але на гэта заўсёды не было часу. Ды і ён лічыў гэта не сур'ёзным заняткам. Яго ніхто не вучыў маляванню. Большая колькасць малюнкаў было зроблена, пасля таго як Іван Мікалаевіч выйшаў на пенсію, так як з'явілася шмат вольнага часу.
У творчасці мастака знайшлі сваё адлюстраванне практычна ўсе бакі сельскага жыцця, адлюстраваны народныя промыслы, працэсы вытворчасці, тэхнічныя сродкі, людзі, якія жылі побач, сцэны паўсядзённага жыцця вёскі Зажэвічы. Многае з таго, што намалявана на малюнках Бялько Мікалая Іванавіча можна ўбачыць толькі ў музеях, у прыватнасці ў ДУК «Салігорскі краязнаўчы музей». Самі малюнкі ўжо сталі музейнымі экспанатамі. Частка з іх былі перададзеныя ў музей і захоўваюцца ў яго запасніках. Па малюнках можна аднавіць гісторыю і самабытнасць беларускай вёскі 20-50 хх. гадоў мінулага стагоддзя. Манера малявання карцін у Мікалая Іванавіча вельмі своеасаблівая, ні на каго не падобная. Яго малюнкі пазнаюцца, але самае галоўнае яны напоўнены гістарычнай пэўнасцю, так як маляваліся, можна сказаць, з натуры. Прапануем вашай увазе .... "Жыццё беларускай вёскі 20-50 гадоў ХХ стагоддзя ў творчасці Бялько Івана Мікалаевіча".