ПРАХОРЧЫК СЯРГЕЙ МІКАЛАЕВІЧ
Нарадзіўся 1 лістапада 1954 года ў вёсцы Зажэвічы.
У 1972 годзе скончыў Зажэвіцкую сярэднюю школу.
У гэтым жа годзе паступіў ў Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі горада Мінска па спецыяльнасці інжынер-электрык. Скончыў інстытут у 1977 годзе.
З 1977 года па 1978 год працаваў старэйшым інжынерам-электрыкам Смалявіцкага РМЗ.
З 1978 года займае пасаду старэйшага інжынера- электрыка МППК ,,Даманавічы” Салігорскага раёна.
У 1981 годзе атрымаў пасаду галоўнага інжынера корма- прадпрыемства ,,Даманавічы”. У гэтым жа годзе быў пераведзены на пасаду дырэктара гэтага ж прадпрыемства.
З 1983 года па 1995 год быў дырэктарам саўгаса ,,Новае жыццё”
У 1995 годзе быў абраны старшынёй Салігорскага раённага выканаўчага камітэта і знаходзіўся на гэтым пасту да 2001 года. Адначасова з’яўляўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2001 года па 2014 год выконваў функцыі старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.