Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Метадычная скарбонка выхаваўчых мерапрыемстваў, класных і інфармацыйных гадзін

Дата: 3 марта 2018 в 09:39, Обновлено 8 марта 2021 в 21:20
Автор: Арешко М. Н.

Інфармацыйная гадзіна “Выбары – мой грамадзянскі абавязак!”

10 клас

   Скалабан Ірына Іванаўна, класны кіраўнік

Фрагмент інфармацыйнай гадзіны:

1. Слова настаўніка: Паспяховае правядзенне дэмакратычных выбараў, перш за ўсё, залежыць ад актыўнасці выбаршчыка, яго грамадзянскай пазіцыі, ўзроўню прававой культуры, палітычнай пісьменнасці. Актыўная грамадзянская пазіцыя зараджаецца ў пару юнацтва - пару выбару. У жыцці чалавеку заўсёды прыходзіцца выбіраць: сяброў, прафесію, спадарожніка жыцця, ўчынкі і г. д. Зрабіць выбар свайго лёсу вельмі цяжка, але яшчэ цяжэй выбіраць, калі гаворка ідзе пра лёс цэлай дзяржавы.

Інфармацыйная гадзіна «Выбары - мой грамадзянскі абавязак» прысвечана знаёмству з выбарчым правам і выбарчымі сістэмамі, з працэдурай дэмакратычных выбараў. Актуальнасць дадзенай тэмы даказвае само жыццё. Многія грамадзяне не ўмеюць ці не хочуць скарыстацца сваімі правамі абіраць і быць абранымі.

Чаму так адбываецца?

Ці трэба ісці на выбары?

Што будзе, калі выбары не адбудуцца?

Што на саміх выбарах і пасля іх залежыць ад выбаршчыкаў? - гэта галоўныя пытанні нашай інфармацыйнай гадзіны.

Разважанні: грамадзянін, грамадзянства, патрыятызм

2. Работа па тэме

.....

3. Рэфлексія. - На выбарчым участку. Навучэнцам раздаюцца пасведчання «Навучэнец 10 класа». Кожнаму неабходна прайсці на ўчастак для галасавання і атрымаць бюлетэнь. Таемна прагаласаваць. Выбарчая камісія падводзіць вынікі. Інфармацыйнная гадзіна лічыцца адбыўшайся, калі прагаласавалі за пункт "Інфармацыйная гадзіна была цікавай і ўтрымлівала шмат карыснай і патрэбнай інфармацыі для мяне" 60% і больш навучэнцаў, інакш прызначаецца другі тур. 

Бюлетэнь для галасавання

Інфармацыйная гадзіна “Выбары – мой грамадзянскі абавязак!”

                      1.   Інфармацыйная гадзіна была цікавай і змяшчала шмат карыснай і патрэбнай    інфармацыі для мяне ў будучым

                   2.     Інфармацыйная гадзіна была цікавай, але мне не хапіла неабходнай інфармацыі

                   3. Інфармацыйная гадзіна прайшла хутка і я не зразумеў яе сэнсу


МЕТОДИЧЕСКАЯ КОПИЛКА КЛАССНЫХ РУКОВОДИТЕЛЕЙ:

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.