Асноўныя мэты і задачы
метадычнага аб’яднання настаўнікаў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі
Метадычная тэма “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе”.
Мэта: павышэнне кваліфікацыі, прафесійнай кампетэнтнасці і майстэрства педагагічных работнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе праз:
- выкарыстанне на вучэбных і факультатыўных занятках фрагментаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу;
- стварэнне адукацыйных модуляў вучэбных і факультатыўных заняткаў;
- выкарыстанне эфектыўных прыёмаў, тэхналогій і методык выкладання, засваенне настаўнікамі сучасных, у тым ліку электронных, сродкаў навучання, павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў;
- развіццё прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў па праблеме ўдасканалення кантрольна-ацэначнай дзейнасці, стымулявання вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, арганізацыі самастойнай дзейнасці навучэнцаў, бягучага і выніковага кантролю вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, прымянення ЭАР як сродку ўцягвання навучэнцаў у вучэбна-пазнавальную дзейнасць;
- актывізацыю вучэбна-даследчай дзейнасці па прадметах, пашырэнню ўдзелу ў навукова-даследчых канферэнцыях розных узроўняў;
- выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на кожнай ступені адукацыі, укараненне новых падыходаў у метадычнай рабоце;
- атывізацыю дзейнасці педагагічнага калектыву з навучэнцамі, якія маюць як высокі ўзровень матывацыі навучання, так і нізкі ўзровень матывацыі навучання;
- павышэнне эфектыўнасці метадычнага суправаджэння работы з адоранымі і высокаматываванымі да вучобы дзецьмі для рэалізацыі іх патэнцыяльных здольнасцяў;
- папаўненне метадычнай базы, шляхам стварэння сучаснай вучэбна-дэманстрацыйнай прасторы вучэбных кабінетаў, метадычнага кабінета ўстановы адукацыі;
- стварэнне рэсурснага цэнтра ўстановы праз папаўненне бібліятэкі і медыятэкі ЭСН, ЭАР, сайта ўстановы метадычнай інфармацыяй, матэрыяламі па абагульненню перадавога педагагічнага вопыту.
Графік правядзення
пасяджэнняў метадычнага аб’яднання настаўнікаў,
якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на II і III ступенях
Метадычная тэма: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе”
Тэма пасяджэння |
Дата |
Месца |
Адказны |
Зместавыя і арганізацыйна-метадычныя асаблівасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе |
31.08. 2021 |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
Скалабан І.І.,намеснік дырэктара па ВР, Мазоль Т.І., кіраўнік МА |
Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках з выкарыстаннем развіццёвага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя |
03.11. 2021 |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
Мазоль Т.І., кіраўнік МА |
Практыка фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў з дапамогай выкарыстання сучасных метадаў і прыёмаў візуалізацыі ў навучанні |
03.01. 2022 |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
Мазоль Т.І., кіраўнік МА |
Мадэляванне сучаснага ўрока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока |
31.03. 2022 |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
Мазоль Т.І., кіраўнік МА |
Рэфлексія педагагічнай дзейнасці настаўнікаў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі |
24.05. 2021 |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
Мазоль Т.І., кіраўнік МА |
Кіраўнік метадычнага аб’яднання Т.І.Мазоль
Пасяджэнне № 2
3 лістапада 2021 года
Тэма: “Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках з выкарыстаннем развіццёвага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя”
Форма правядзення: метадычная майстэрня
Пытанні для абмеркавання:
1. Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе як умова фарміравання і развіцця вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках.
Мазоль Т.І.
2. Выкарыстанне вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса для арганізацыі самастойнай работы навучэнцаў пры вывучэнні рускай мовы і літаратуры.
Ільюшчыц К.А.
3. Сродкі візуалізацыі сучаснага вучэбнага занятку: выкарыстанне інтэлект-карт на ўроку замежнай мовы.
Салаўёва Т.В.
4. Эфектыўнасць работы з ІКТ на ўроках гісторыі і грамадазнаўства ў рамках інтэрнэт праграм PLIKERS і Барабук.
Галоўчык А.К.
5. Практычнае выкарыстанне Web 2.0 сэрвісаў інтэрнэту на ўроках беларускай літаратуры.
Сеўрук К.А.
6. Вынікі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў V – X класаў за І чвэрць 2021/2022 навучальнага года.
Скалабан І.І.