Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фарміраванне і развіццё станоўчай вучэбна-пазнавальнай матывацыі як неабходная ўмова павышэння якасці адукацыі ў сучасных умовах

Дата: 22 февраля 2021 в 02:00, Обновлено 22 февраля 2021 в 02:08

Мэта педсавета: вызначэнне актуальных праблем у арганізацыі работы педагагічнага калектыву па матывацыі дзейнасці вучняў на вучэбным занятку                   і стварэнню ўмоў для яе рэалізацыі. Актывізацыя развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, павышэнне якасці адукацыі

Задачы:

1. павысіць узровень матывацыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

2. выявіць узровень матывацыі навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.

3. прааналізаваць ўзровень валодання настаўнікамі асноўнымі метадамі матывацыі і стымулявання дзейнасці навучэнцаў на вучэбным занятку;

4. садзейнічаць выяўленню і распаўсюджванню пазітыўнага вопыту педагогаў па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе педагагічных тэхналогій, якія спрыяюць развіццю вучэбнай матывацыі;

5. выпрацаваць напрамкі работы па вырашэнні праблемы стварэння станоўчага матывацыйнага асяроддзя ў адукацыйным працэсе;

Педагагічны савет праводзіцца ў форме метадычнага маста                                           з правядзеннем майстар-класа і метадычнага брыфінгу. На этапе ўвядзення                       ў тэму педагагічнага савета прапануецца інтэрактыўнае выступленне намесніка дырэктара з мэтай актыўнага ўключэння ўдзельнікаў педагагічнага савета ў працу.

Далей паміж удзельнікамі педагагічнага савета ўсталёўваецца метадычны мост праз выступленні педагагічных работнікаў, якія дзеляцца вопытам па заяўленай тэме, абмяркоўваюць пачутую інфармацыю. Мэта дадзенай формы работы - абмен вопытам. Падчас выступленняў педагагічныя работнікі праводзяць навучальныя міні-майстар-класы. Далей удзельнікам прапануецца майтар-клас па праектаванні вучэбнага занятку з дапамогай сучасных электронных адукацыйных рэсурсаў.

Падвядзенне вынікаў педагагічнага савета праводзіцца ў форме матадычнага брыфінгу, мэта якога сфармуляваць і вынесці рашэнні педагагічнага савета.

На этапе рэфлексіі намеснік дырэктара прапануе ўдзельнікам педсавета сабраць метадычны партфель «Сродкі, метады і спосабы павышэння пазнавальнай матывацыі навучэнцаў» і абгрунтаваць свой выбар.

Павестка педагагічнага савета

УВЯДЗЕННЕ Ў ТЭМУ

  1. Стварэнне станоўчай матывацыі дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу як сродку павышэння якасці адукацыі.

Інфармацыя намесніка дырэктара па вучэбнай  рабоце І.І.Скалабан

МЕТАДЫЧНЫ МОСТ

1.1. метадычнае забеспячэнне фарміравання пазнавальнай матывацыі навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі як ўмова забеспячэння яго якасці;

Інфармацыя кіраўніка метадычнага аб’яднання настаўнікаў, якія ажыццяўляюць выкладанне вучэбных прадметаў на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі Т.І.Мазоль

    1. шляхі актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў

Інфармацыя настаўніка пачатковых класаў В.В.Зяневіч, настаўніка біялогіі Н.І. Рабай

2. Павышэнне якасці адукацыі праз прымяненне дыстанцыйных тэхналогій у практыцы работы педагога ўстановы адукацыі з мэтай павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў.

Інфармацыя намесніка дырэктара па вучэбнай  рабоце І.І.Скалабан

         2.1. Выкарыстанне праграмы PLICKERS і анлайн сервіса MENTIMETER.COM, ЭАР на вучэбных занятках з мэтай павышэння якасці навучання (з вопыту работы).

Інфармацыя настаўніка інфарматыкі Т.М. Тышкавец

2.2. Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на аснове сістэмы дыстанцыйнага навучання (выкарыстанне магчымасцей Google-класаў, платформы Эффар. by, Я-Клас, Viber-груп).

Інфармацыя настаўніка нямецкай мовы  В.А.Гохар

3. МАЙСТАР-КЛАС “Стварэнне онлайн-урока пры дапамозе платформы CORE”.

 Інфармацыя настаўніка гісторыі і грамадазнаўства А.К.Галоўчык

4. МЕТАДЫЧНЫ БРЫФІНГ.

5. Рэфлексія (Прыём “Метадычны партфель”).

Інфармацыя намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце І.І.Скалабан 

ХОД ПЕДАГАГІЧНАГА САВЕТА:

  1. Увядзенне ў тэму педагагічнага савета (Інтэрактыўнае выступленне Скалабан І.І., намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце)

«Все наши замыслы, все поиски и построения

 превращаются в прах,

Если у ученика нет желания учиться»

В.А.Сухомлинский

Тэма “Фарміраванне і развіццё станоўчай вучэбна-пазнавальнай матывацыі як неабходная ўмова павышэння якасці адукацыі ў сучасных умовах” абраная не выпадкова, наогул праблема матывацыі вучэння з'явілася тады, калі чалавек усвядоміў неабходнасць мэтанакіраванага навучання падрастаючага пакалення і прыступіў да падобнага навучання як спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Гэтая праблема з'яўляецца адной                            з найважнейшых у сучаснай псіхалогіі і педагогіцы навучання.

Наша ўстанова адукацыі не з'яўляецца выключэннем, таму і мы паспрабуем разабрацца ў дадзенай праблеме і знайсці спосабы                                       яе вырашэння. Настаўнікі ведаюць, што школьніка нельга паспяхова вучыць, калі ён ставіцца да вучэння і ведаў абыякава, без цікавасці                          і, не ўсведамляючы патрэбы да іх. Таму перад школай стаіць задача па фарміраванні і развіцці ў дзіцяці станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці.

Фарміраванне вучэбнай матывацыі школьнікаў з'яўляецца адной                           з вядучых умоў павышэння якасці навучання і, як следства, можа выступаць паказчыкам выніковасці адукацыйнага працэсу. Поспех навучання магчымы толькі тады, калі настаўнікамі ўключанымі ў актыўны творчы пошук, вывучаюцца патрэбы, інтарэсы, узроставая матывы навучэнцаў, выкарыстоўваюцца тыя педагагічныя сродкі, з дапамогай якіх можна ствараць ўнутраную матывацыю, навучаць дзяцей няпростаму мастацтву хаценьня вучыцца.

Папярэдне было праведзена анкетаванне з мэтай вывучэння ўзроўню валодання настаўнікам асноўнымі метадамі матывацыі і стымулявання. Настаўнікі самі ацанілі узровень сваёй дзейнасці па стварэнню ўмоў для матывацыі працы навучэнцаў на вучэбным занятку. У анкеце былі прапанаваны метады матывацыі, якія прымяняюцца педагогамі (ПРЭЗЕНТАЦЫЯ)

МЕТАДЫЧНЫ МОСТ

2. Выступленне «Метадычнае забеспячэнне фарміравання пазнавальнай матывацыі навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі   як ўмова забеспячэння  якасці навучання» (Мазоль Т.І.)

3.Шляхі актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў (з вопыту работы) ”  (Рабая Н.І., Зяневіч В.В.)

4. Выступленне “Павышэнне якасці адукацыі праз прымяненне дыстанцыйных тэхналогій у практыцы работы педагога ўстановы адукацыі з мэтай павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў” (Скалабан І.І.).

 Сучасная ўстанова адукацыі і сучасны адукацыйны працэс патрабуе ўкаранення новых форм работы. Сучасны вучань – гэта вучань, які актыўна даследуе, творча і самастойна працуе над рашэннем пастаўленай задачы, шырока выкарыстоўвае інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для атрымання неабходнай інфармацыі. Сучасны настаўнік – гэта кансультант, які павінен валодаць інфармацыйнай кампетэнтнасцю. Яго задача – навучыць працаваць з крыніцамі інфармацыі, навучыць здабываць інфармацыю.

          Прымяненне дыстанцыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе абумоўлена наступнымі прычынамі:

  • неабходнасцю навучання навучэнцаў, якія не маюць магчымасці навучацца ў вочнай форме (медыцынскія паказчыкі, каранцін, немагчымасць наведвання вучэбных заняткаў па прычыне нізніх тэмператур і складаных кліматычных умоў у зімовы перыяд пры пражыванні ў аддаленых вёсках);
  • неабходнасцю індывідуальнага падыходу ў навучанні з вучнямі, якія маюць прабелы ў ведах;
  • арганізацыя работы з высокаматываванымі навучэнцамі;
  • неабходнасцю ажыццяўлення аператыўнай і актыўнай работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў (дыстанцыйнае анкетаванне, апытванне, правядзенне бацькоўскіх сходаў дыстанцыйна ў перыяд пандэміі);
  • неабходнасцю ажыццяўлення якаснай выхаваўчай работы ў перыяд канікул;
  • пашырэння форм пазаўрочнай дзейнасці.

5. “Выкарыстанне праграмы PLICKERS і анлайн сервіса MENTIMETER.COM, ЭАР на вучэбных занятках з мэтай павышэння якасці навучання (з вопыту работы)” (Тышкавец Т.М.).

6. “Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на аснове сістэмы дыстанцыйнага навучання (выкарыстанне магчымасцей Google-класаў, платформы Эффар. by, Я-Клас, Viber-груп)” (Гохар В.А.)

МАЙСТАР-КЛАС
“Стварэнне онлайн-урока пры дапамозе платформы CORE” (Галоўчык А.К.).

CORE - простая онлайн-платформа конструирования образовательных материалов и проверки знаний с аналитической системой выработки индивидуальных рекомендаций для пользователей.

Учитель может использовать собственные электронные материалы, создавать тестовые задания, использовать изображения, а также использовать материалы из медиатеки “Открытой школы”. Создав материал, учитель может отправить его ученикам непосредственно на уроке или в качестве задания на дом. Все результаты прохождения урока учениками собираются в единую статистику.

МЕТАДЫЧНЫ БРЫФІНГ

ВЫСТУПІЛІ:

1. Кунцэвіч Г.М., настаўнік пачатковых класаў,  якая прапанавала правесці ў лютым дэкаду педагагічнага майсэрства “Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій на розных этапах вучэбнага занятку як сродаку павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў” з мэтай трансляцыі педагагічнага вопыту;

2. Тышкавец Т.М., настаўнік інфарматыкі, якая прапанавала пачаць працу над педагагічным праектам па тэме “Павышэнне якасці адукацыі праз прымяненне дыстанцыйных тэхналогій у практыцы работы педагога ўстановы адукацыі з мэтай павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў”;

 3. Салаўёва Т.В., настаўнік англійскай мовы, якая прапанавала выпусціць метадычны бюлетэнь “Прапанова”. Накірунак “Сучасныя спосабы, метады і сродкі павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў”;

          4. Ільюшчыц К.А., настаўніка рускай мовы і літарартуры, якая прапанавала правесці пасяджэнне  бацькоўскага клуба “Роля сям’і ў павышэнні вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнца” (у дыстанцыйнай форме).

РЭФЛЕКСІЯ (ПРЫЁМ “МЕТАДЫЧНЫ ПАРТФЕЛЬ”)

Паважаныя калегі, сёння мі з вамі добра папрацавалі! Сёння кожны атрымае метадычны падарунак, які пакладзе ў свой метадычны партфель. Распрацоўкі майтар-класаў вы зможаце знайсці на воблацы ўстановы адукацыі і на сайце ў раздзеле “Метадычны кабінет”. Кожны з вас атрымае буклет “Адукацыйныя платформы і сервісы” з мэтай выкарыстання рэсурсаў на вучэбных і факультатыўных занятка.

Удзельнікам педагагічнага савета прапануецца прыём “Слова дня”. Неабходна адным словам выказаць свае адносіны да атрыманай інфармацыі падчас педагагічнага савета.

Калегі, “Ученик – это не сосуд, который нужно заполнить, а факел, который нужно зажечь» (Плутарх. Древнегреческий философ). Безумоўна, гарэць патрэбна самому. Пагэтаму, жадаю вам каб ваша полымя распаліла жаданне вучня да вучобы, а як вынік чалавека не абыякавага! Чалавека, які будзе дакладна ведаць куды ідзе і навошта. Які сваім жаданнем і імкненнем будзе запальваць аганькі ў іншых людей! Дзякуй за ўвагу! Поспехай у вашай плённай працы!

Праект рашэння педагагічнага савета:

1. Інфармацыю Скалабан І.І. па тэме педагагічнага савета    «Фарміраванне і развіццё станоўчай вучэбна-пазнавальнай матывацыі              як неабходнай ўмовы павышэння якасці адукацыі ў сучасных умовах» прыняць да ведама.

  1. Намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Скалабан І.І.:
    1. прадоўжыць даследаванні па вызначэнні ўзроўню вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў.

Тэрмін выканання – 24.12.2020, 26.03.2021, 28.05.2020;

    1. вывучыць вопыт настаўнікаў-прадметнікаў  па ўжыванні найбольш эфектыўных форм работы па дадзенай праблеме;

Тэрмін выканання – на працягу ІІІ чвэрці 2020/2021 навучальнага года;

    1. пачаць працу над педагагічным праектам па тэме “Павышэнне якасці адукацыі праз прымяненне дыстанцыйных тэхналогій у практыцы работы педагога ўстановы адукацыі з мэтай павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў”

Тэрмі ныканання – да 30.12.2020;

    1. правесці дэкаду педагагічнага майстэрства “Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій на розных этапах вучэбнага занятку                        як сродак павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў”;

Тэрмін выканання – 22.02.2021 – 06.03.2021.

  1. Настаўнікам-прадметнікам, выхавальнікам групы падоўжанага дня, выхавальнікам дашкольнай адукацыі:
    1. у практыцы педагагічнай дзейнасці выкарыстоўваць разнастайныя метады і прыёмы павышэння вучэбнай матывацыі навучэнцаў з мэтай павышэння якасці навучання;

Тэрмін выканання –  да 31.05.2021, далей пастаянна;

    1. вывучыць і ўкараніць у практыку работы сучасныя педагагічныя тэхналогіі, накіраваныя на фарміраванне матывацыйнай сферы навучэнца;

Тэрмін выканання – да 11.01.2021, далей пастаянна;

    1. забяспечыць рост удзелу навучэнцаў у праектна-даследчай  дзейнасці, дыстанцыйных алімпіядах і конкурсах з мэтай павышэння вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў;

Тэрмін выканання – снежань – май 2021;

    1. актыўна выкарыстоўваць на вучэбных занятках магчымаці адукацыйных платформ з мэтай павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі                        і, як вынік, якасці адукацыі;

Тэрмін выканання – ІІ паўгоддзе 2020/2021 навучальнага года;

    1. размясціць на воблацы і на сайце ўстановы адукацыі метадычныя распрацоўкі вучэбных і факультатыўных заняткаў, праведзеных                                з выкарыстаннем ЭАР;

Тэрмін выканання – май 2021 года;

  1. Выпусціць метадычны бюлетэнь “Прапанова”. Накірунак “Сучасныя спосабы, метады і сродкі павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў”.

Тэрмін выканання – да 12.06.2021.

  1. Кіраўнікам метадычных аб’яднанняў:
    1. разгледзець пытанні павышэння вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнцаў на пасяджэннях МА у снежні 2020 – студзені 2021 года;

Адказныя: Мазоль Т.І., Зяневіч В.В., Ільюшчыц К.А.;

    1. прааналізаваць тэрміны работы над планамі па самаадукацыі педагагічных работнікаў і прапанаваць пачаць работу па самаадукацыі, накіраваную на развіццё прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў                 па праблеме ўдасканалення кантрольна-ацэначнай дзейнасці, стымулявання вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, арганізацыі самастойнай дзейнасці навучэнцаў, бягучага і выніковага кантролю вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, прымянення ЭАР і дыстанцыйных тэхналогій як сродку ўцягвання навучэнцаў у вучэбна-пазнавальную дзейнасць;

Тэрмін выканання – жнівень – верасень 2021;

  1. Правесці пасяджэнне  бацькоўскага клуба “Роля сям’і ў павышэнні вучэбна-пазнавальнай матывацыі навучэнца” (у дыстанцыйнай форме).

Адказны: Ільюшчыц К.А.

Тэрмін выканання – люты 2021 года.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.