Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ТЫДЗЕНЬ ГІСТОРЫІ І ГРАМАДАЗНАЎСТВА

Дата: 26 марта 2022 в 10:56, Обновлено 26 марта 2022 в 12:10
134 просмотра

З 21.03.2022 па 25.03.2022 ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень гісторыі і грамадазнаўства.

Навучэнцы 5-6  класаў прынялі ўдзел у  інтэлектуальнай гульні “Бітва тытанаў”, якая садзейнічала развіццю цікаўнасці, пашырэнню кругагляду па гісторыі старажытнага свету і сярэднявечча. Свае сілы ў веданні гісторыі спрабавалі дзве каманды - “Залатая Арда”  і “Арабы”. Поспех спадарожнічаў камандзе “Залатая Арда”. Таксама навучэнцы 5-6 класаў прапанавалі разгадаць складзеныя імі крыжаванкі па Старажытнай і Сярэдневяковай гісторыі .

На працягу тыдня працавала фотавыстава “Замалёўкі падарожніка” на якой былі прадстаўлены фотаздымкі навучэнцаў у час вандровак па гістарычных мясцінах.

Навучэнцы 7-8 класаў прапанавалі ўявіц  гістарычныя асобы ў сацыяльных сетках. Можна было паглядзець з кім з “сябраваў” Пётр І ці Кацярына ІІ, якія “статусы” меў Нь’ютан ці царыца Лізавета.

Навучэнцы 9-10 класаў прэзентавалі распрацаваныя імі  праекты па: эканоміцы кафейні “Мяў прывет” і “BPO WE”, “Асноўныя маркетынгавыя прыёмы”; прававы праект “Знаходка: удача ці праблема”; сацыяльны праект “Асоба”.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.