Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень гісторыі ў школе

Дата: 25 апреля 2016 в 10:17
Автор: Арешко М. Н.
866 просмотров

     З 11 па 16 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень гісторыі пад назвай “Гісторыя краіны праз гісторыю сям’і” . Вучні змаглі прыняць удзел у наступных намінацыях. 
1. Намінацыя “Сямейнае інтэрв’ю”
Аповяды і ўспаміны родных - жывых сведак, відавочцаў і ўдзельнікаў падзей. 
2. Намінацыя “Мой радавод”
Прэзентацыя сямейнага радаводу.
3. Намінацыя “Сямейныя рэліквіі”
Выстава сямейных рэліквій атрыманых у спадчыну.
4. Намінацыя “Таямніцы майго імя”
Тэматычнае паведамленне аб паходжанні ўласнага імя.
5. Намінацыя “У летапіс школы”
Паведамленне аб мінулым роднай школы на аснове сабраных матэрыялаў ў “Летапіс школы”.
    Былі арганізаваны фота выставы «Гісторыя ў сямейных фотаздымках» дзякуючы якой можна было пазнаёміцца з бытам людзей пачатку ХХ стагоддзя і выстава – конкурс «Пазнай настаўніка» дзе былі прадстаўлены фотаздымкі з школьнага жыцця настаўнікаў школы. На прыканцы тыдня  вучні 7 класа Варанько Максім і Аленічаў Кірыл прадэмастравалі ўласную прэзентацыю « Святая Праведная Сафія Слуцкая». Дадзеная прэзентацыя заняла ІІ месца ў раённым конкурсе творчых работ прысвечаных 430 – ці годдзю Святой Праведнай Сафіі Слуцкай.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.