Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ГАДЗІНА РОДНАЙ МОВЫ “ШЧЫРАЯ, ЛАГОДНАЯ, МОВА НАША РОДНАЯ”

Дата: 22 февраля 2020 в 23:31, Обновлено 17 марта 2020 в 11:34
1 170 просмотров

Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2020 года ў Зажэвіцкай сельскай  бібліятэцы для  выхаванцаў групы падоўжанага дня №1 і вучняў 3   класа  Дзяржаўнай установы адукацыі "Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад -  сярэдняя школа Салігорскага раёна"  прайшла гадзіна роднай мовы “Шчырая, лагодная, мова наша родная”. 

     Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. 

     Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць захоўваць яе. На мерапрыемстве  прагучалі вершы пра родную мову. Падчас свята вучні пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.  Яшчэ была прадстаўлена кніжная выстава “Мову родную, край свой любіце”.

 Спадзяемся, што мерапрыемства, якое было прысвечана  нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць. Усе прысутныя на свяце яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова.

БОЛЬШ ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ

                                                                                                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.