Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы рэспубліканскі краязнаўчы форум

Дата: 14 марта 2020 в 11:36, Обновлено 14 марта 2020 в 11:48
372 просмотра

Форум прайшоў 12 – 13 сакавіка  на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у рамках Года малой радзімы.

Арганізатары форума – Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальны гістарычны музей, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Звязда”.

У рабоце форума прынялі ўдзел краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

  Сярод удзелькаў форуму быў і вучань нашай установы адукацыі Міхалковіч Мікіта. Ён працаваў у секцыі “Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў” дзе прадставіў сваю даследчую працу “Салігорскія сёстры Хатыні”

Па выніках работы форуму будзе  выдадзены зборнік дакладаў — самыя цікавыя з іх вызначыць рэдакцыйная рада з прадстаўнікоў Акадэміі навук, вышэйшых навучальных устаноў, арганізатараў форуму і кампаніі JTІ, з дапамогай якой кожны ўдзельнік форуму атрымае зборнік у электронным і друкаваным выглядзе. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.