Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы 2020

Дата: 23 февраля 2020 в 11:45, Обновлено 23 февраля 2020 в 15:23
Автор: Мозоль Т. И.
281 просмотр

У 2019/2020 навучальным годзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе прайшоў  з 17 па 21 лютага пад дэвізам “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.

                Эпіграф тыдня

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,                                                                

Каб на старасці чэрпаць адтуль успаміны —

Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,

Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам…                     

П. Панчанка

Да Тыдня былі аформлены стэнды: выстава вучнёўскіх малюнкаў, насценных газет пра пісьменнікаў-юбіляраў, выказванняў пісьменнікаў пра родную мову, рэбусы і крыжаванкі, падрыхтаваныя вучнямі 5-11 класаў.

Тыдзень адкрывалі акцыі “Усміхніся, прывітайся па-беларуску - і атрымай...”, “Буккросінг: чытаем на роднай мове”, конкурс сінквейнаў “Беларуская мова”.

У межах Тыдня быў арганізаваны прагляд відэаролікаў пра Беларусь і прагляд мультфільмаў на роднай мове.

Шырока выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы і правядзенні Тыдня магчымасці школьнага музея. Так для вучняў 3-11 класаў была арганізавана і праведзена экскурсія “Жыццё вёскі Зажэвічы 20-50-х гг. XX ст. у творчасці І.М.Бялько”. У арганізацыі і правядзенні экскурсіі прымалі ўдзел вучні 8 класа.

У межах Тыдня ў 3-11 класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прасвечаныя міжнароднаму дню роднай мовы. Дзесяць вучняў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2020”. Вучні прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і выставах “Адгадай крыжаванку”, “Слава кніжцы беларускай”, “Прыгажосць беларускай мовы”.

19.02.2020 прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Гавары са мной па-беларуску". Шмат удзельнікаў паказалі сваё выразнае чытанне твораў беларускіх класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў. Ярмоліч Кіра, Дзялендзік Вераніка, Басарановіч Аляксандра, Варэнік Віктар, Найбергер Карына сталі пераможцамі ў школьным конкурсе. Усе астатнія атрымалі памятныя дыпломы ўдзельніка і салодкія прызы...

Найбольшы інтарэс выклікалі конкурс сэлфі “Я люблю беларускую мову”, інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Зямля бацькоў – зямля святая”, акцыя “Пажаданні роднай мове”, квэст-гульня “З родным словам па жыцці”, падарожжа-віктарына “Пагавары са мной на мове нашай роднай”, гульня “Лапці”, фототэст “Беларускія пісьменнікі”.

Па выніках Тыдня найбольш актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.