Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята краязнаўства

Дата: 15 марта 2020 в 17:00, Обновлено 15 марта 2020 в 18:16
Автор: Мозоль Т. И.
240 просмотров

12-13 сакавіка ў Мінску на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў ў рамках Года малой радзімы адбыўся I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі. Арганізатарамі Форума выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”. Форум праводзіўся ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда”.

Паводле слоў старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуша Стружэцкага, сёлетні форум — самы прадстаўнічы з усіх, што праходзілі за апошнія дзесяцігоддзі. Удзел у маштабным мерапрыемстве прынялі каля 230 даследчыкаў мясцовай гісторыка-культурнай спадчыны:  краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

Асноўнымі задачамі форума сталі вывучэнне стану спраў у галіне краязнаўства; папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак; пашырэнне ведаў аб краязнаўчых праектах Беларусі; стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі.

Пачаўся форум з прэс-канферэнцыі. З прывітальным словам да аматараў краязнаўства звярнуліся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк, намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Потым удзельнікі працягнулі работу ў секцыях, дзе былі  прадстаўлены шматлікія ініцыятывы і праекты, якія ўжо рэалізаваны ў рэгіёнах дзеля захавання культурнай, прыроднай спадчыны і гістарычнай памяці, падзяліліся назапашаным вопытам і нявырашанымі праблемамі, абмеркавалі выхаваўчы патэнцыял краязнаўства ва ўстановах адукацыі, шмат спрачаліся пра ўзаемадзеянне розных структур у краязнаўчым кірунку. 

Ад Салігорскага раёна ў  форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі ДУА “Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна”. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік школьнага музея “Зажэвічы: мінулае і сучаснасць” Мазоль Таццяна Іванаўна выступіла з дакладам “З гісторыі льнаводства і ткацтва вёскі Зажэвічы ў малюнках Івана Мікалаевіча Бялько” . А вучань 8 класа Міхалковіч Мікіта прадставіў даследчую працу “Салігорскія сёстры Хатыні”, навуковы кіраўнік Галоўчык Алена Канстанцінаўна.

Анатоль Бутэвіч (беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык) і Уладзімір Гілеп ( рэдактар "Краязнаўчай газеты")

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.